Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Зімовыя забавы майго дзяцінства

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Маё дзяцінства выпала на час без тэлевізара і іншых здабыткаў тэхнікі, якімі сёння карыстаюцца дзеці. Цяжка параўноўваць і ацэньваць, ці маё дзяцінства было больш ці менш цікавым ад дзяцінства маіх унукаў. Гэтага не ўдасца параўнаць.

Здабыткі тэхнікі цалкам адмянілі свет і мелі ўплыў на свет дзіцяці, яго забавы, заняткі... Я і мае аднагодкі давалі сабе рады без гэтых навінак. Проста — іх не было. Магу толькі сказаць, што не была вядомая фраза «мама, мне нудна». Мы не ведалі, што такое нуда. Цяпер, калі дзіцяці ўручыш смартфон, нуда прападае, а яно адплывае ў віртуальны свет. Мы, дзеці, не ведалі таго віртуальнага свету, а заўсёды былі ў рэальным, але радасным і бяспечным. Не ўсхваляю таго, што адышло і не адбельваю мінулага. Маё дзяцінства было сярмяжнае, але радаснае. Нават смех дзіцяці гучыць іначай. Ён цяпер нейкі прыглушаны, менш спантанны, без дзіцячай шчырасці. Такі нейкі кантраляваны, каб не загучна, не ад сэрца, бо іншыя маглі б падумаць, што гэта ненармальна. А вернемся да бяспекі. Калі вяртаюся думкамі да тых часоў, дык мне здаецца, што мы мелі над сабой саліднага Анёла Ахоўніка. Ніхто нас не пільнаваў, не дрыпаў за намі крок у крок. Часта нас пакідалі самім сабе. Хоць бы тыя з’езды з узгоркаў былі небяспечнымі. Мы, дзеці, не ўсведамлялі пагроз. Часта на адных санках з’язджала некалькі дзяцей, адны на адных, як селядцы ў бочцы.

Пастаянным элементам зімовых забаў была бітва ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF