Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Спакой і стабілізацыя — аснова турызму

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Высокі ўзровень медыцынскіх паслуг, някранутая прырода, чысціня, гасціннасць — за гэта палюбілі Беларусь польскія турысты. Людзі хацелі туды ездзіць і там вяртацца. Але гэта не турысты, а перш за ўсё ўласнікі турфірмаў ды ўстаноў, звязаных з турызмам, цяперашнюю цяжкую сітуацыю адчуваюць найбольш. Безліч канферэнцый, сустрэч, культурных абменаў нельга лічыць патрачаным часам. Застаюцца кантакты і сяброўства, якія напэўна ў хуткай будучыні прыдадуцца. У гэтым упэўнены Яўген Лаўранюк з турфірмы „Юніёр”.

Была мода на Беларусь...

Гародня, Навагрудак, Нясвіж, Мір — гэта толькі частка беларускіх гарадоў, якія можна было зведаць польскаму турысту з турфірмай „Юніёр”. Гэта беластоцкая турфірма з амаль трыццацігадовым вопытам, якая як першая пачала ладзіць экскурсіі ў Беларусь.

Турфірма Яўгена Лаўранюка была адной з тых, якая ў 2013 годзе супольна з Падляшскай операй і філармоніяй, а таксама з мытнай службай садзейнічалі менш складанаму афармленню ўсіх патрэбных дакументаў для прыезду ў Польшчу. „Візы за квіткі” — гэта быў білет у оперу, размяшчэнне ў гатэлі, экскурсія па горадзе. Гэтым турыстычна-культурным пакетам маглі карыстацца беларускія турысты, якія прыязджалі ў Беласток. Яўген Лаўранюк падкрэсліў, што гэтай прапановай пакарысталася шмат беларусаў — тыя, хто купіў такі пакет, атрымліваў візу бясплатна.

Пазней было толькі лепш — з 2015 года можна было без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF