Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

ІІІ Жывапісна-разьбярскі пленэр «Мая малая айчына»

Аляксей МАРОЗ

У трэцім Жывапісна-разьбярскім пленэры «Мая малая айчына», які наладзіла Культурнае аб’яднанне «Тыбель» з Якубова ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы (суарганізатар мерапрыемства), прынялі ўдзел нашы вядомыя мастакі з Беласточчыны і творца з пад Лодзі. Пленэр праходзіў позняй восенню і 30 снежня мінулага года ў Гайнаўскім белмузеі былі падведзены яго вынікі. Выставу адкрылі старшыня ўправы Культурнага аб’яднання «Тыбель» і заадно дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк з часткай удзельнікаў пленэру. На экспазіцыі можна ўбачыць многа цікавых разных і жывапісных прац. Большасць аўтараў — выпускнікі мастацкіх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў. Двух мастакоў-аматараў — частыя лаўрэаты Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Аўтары работ, у адпаведнасці з тэмай пленэру «Мая малая айчына», малявалі Белавежскую пушчу і наваколле, краявіды шматлікіх месцаў Гайнаўшчыны. Частка работ прэзентуе ўніверсальныя тэмы, якія можна аднесці да малых айчын, у тым ліку і да Гайнаўшчыны.

— Ідэя Жывапісна-разьбярскага пленэру «Мая малая айчына» паўстала даўно, але раней не ўдавалася яе ажыццявіць. Розныя мастацкія пленэры арганізаваліся ў Гайнаўцы ў мінулым і гэта інспіравала нас наладзіць падобнае, але з тэмай «Мая малая айчына». Калі некалькі гадоў таму ў Гайнаўцы быў адноўлены пленэр разьбы па дрэве, мы рашыліся стварыць свой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF