Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Ментальны краявід і брэнды ў Юры Раецкага

Ганна КАНДРАЦЮК

Новы альбом Юркі Раецкага не здзівіў мяне але моцна ўцешыў.

Не здзівіў, бо яшчэ да таго, як паказаўся ён у друку, аўтар спытаў мяне пра згоду на публікацыю здымкаў маіх родных. Дадаў, што будзе тры фатаграфіі з маёй вёскі, але не пра гэта хачу напісаць. Альбом «Klimaty Podlasia. Wielokulturowość», гэта люстра, дзе побач сябе высветліліся два твары Падляшша: сапраўдны і ўяўны. Той сапраўдны гэта вёска. Гэта старыя жанчыны, іх густоўныя вышыванкі і агародчыкі поўныя кветак. Задуменнасць і дабрыня на твары. Хлеб і яблыкі на стале, куры на панадворку. Дарогі, па якіх хочацца вандраваць басанож у бок лесу. Густая прысутнасць сакрум, пілігрымкі і рэлігійныя абрады.

Той іншы твар гэта паслядоўнасць праектаў, якія паставілі сабе за мэту рэканструкцыю народных абрадаў і свят у нашым адміраючым свеце. Бывае, яны сыходзяцца, хоць большасць ззяе энтузіязмам і штучнымі колерамі, запраектаванымі пад турыстычны рынак. Як незвычайнае татарскае свята «Сабантуй» у Крушынянах, дзе, каб ажыццявіць свята, звозяць акцёраў і публіку. Для Юркі Раецкага падабаецца разнавіднасць, таму ён паспявае быць у тым сапраўдным і тым прыдуманым архітэктарамі краявіду светах.

Эфект такі: у нас можна жыць і ёсць чым ганарыцца.

* * *

Мяне яшчэ цікавяць тыя месцы і закуткі, куды трапляе таленавіты фатограф. Яго герояў і месцы часта ўспрымаю як працяг запісаных раней гісторый. Вось Сынкаўцы ля Новага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF