Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Скрасці беларускія мары (2)

Яўген ВАПА

Два тыдні таму назад апісвалі мы ў «Ніве» ўзніклы закалот вакол прапановы прэзідэнта горада Беластока Тадэвуша Трускаляскага, ягоных намеснікаў Рафала Рудніцкага і Адама Мусюка пры падтрымцы радных Грамадзянскай кааліцыі, у тым ліку і яе праваслаўнай часткі, аб’яднання ў адзін школьны комплекс беларускага садка № 14 з пачатковай школай № 4. На практыцы абазначае гэта перспектыву ліквідацыі прадшколля і закалоту вакол навучання беларускай мове і ў самой школе. Пратэст бацькоў дзяцей тых цяперашніх, і тых былых, як і прыхільнікаў гэтых устаноў увогуле, якія за тры дні ў колькасці пад 800 рэальных асоб падпісаліся пад лістом-петыцыяй, схіліў уладароў горада сарганізаваць сустрэчу з бацькамі і прадстаўнікамі ў сераду 26 студзеня а 19 гадзіне вечара. Фармат сустрэчы і спіс яе ўдзельнікаў быў складзены гарадскім бокам. Пасля гадзіны сустрэчу пакінуў прэзідэнт Трускаляскі, спасылаючыся на іншыя, вельмі важныя абавязкі. Паводле відавочцаў, на тварах астатніх удзельнікаў чыноўніцка-ўладнай групоўкі была напісана, а ў іх паводзінах была бачна стома ад такога доўгага і цяжкага дня працы.

У той жа сам дзень, толькі з раніцы, дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч, былы шматгадовы лідар падляшскай Грамадзянскай платформы ў інтэрв’ю для Радыё Рацыя наступнымі словамі пракаментаваў дзеянні сваіх палітычных калег, выканаўцаў беластоцкай самаўрадавай улады: «Лічу, што гэта вельмі дрэнная ідэя. Калі ідзе пра беларускае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF