Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Як несці перцавую лухту

Міраслаў ГРЫКА

Просты перац, дробнае зерне, а колькі ў ім адсылак да культуры, цывілізацыі і нават маралі! Прытрымліваючыся кулінурнага рэжыму, варта перчыць так, каб не пераперчыць. Адсюль вынікае, што чыстая лухта — гэта брутальны трах, як у прымаўцы «pieprzyć kotka za pomocą młotka». Можна, у рэшце рэшт, субтыльна і пікантна адначасова. Бо тут я не маю на думцы сексуальных адносін. Але хай будзе секс. Бо гэта ўсяго толькі працэс абмену генамі паміж аўтаномнымі арганізмамі, да якога прырода абавязвае ўсё, што жыве на Зямлі, і не больш складаны, чым дзяленне бактэрый або вегетатыўнае размнажэнне раслін. Але бактэрыі таксама могуць займацца сексам. Гэта называецца бактэрыяльнай кан’югацыяй. Затым перанос ДНК ад бактэрый да бактэрый адбываецца праз г.зв. пілус або інакш: цытаплазматычны мост, які перасякае клеткавую сценку другой бактэрыі. Але хопіць пра такі трах. Я думаю, што ўсе ведаюць фразу «spieprzyć». Не менш вядомая, і пры гэтым аднолькава моцная «spieprzaj, dziadu!», якая ўвайшла ў палітыку як хіт. Шкада, што палітыку робяць палітыкі, якія нясуць лухту, рэдка меўшую сэнс. Іх лепш «выперчыць», ды куды? Іх ужо паўсюль багата. Палітычных невукаў, фанабэрыстых, радыкальных у сваіх поглядах, пасрэдных. Яны сапсуюць усё, што паспрабуюць зрабіць. Ужо і Польшчу растрахалі. Але! Ва ўсім свеце з за іх усё «расперчылася», нягледзячы на несумнеўную мудрасць чалавечага роду. Як гэта магчыма? Усё гэта дзякуючы дарвінаўскаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF