Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Еўрапейская ганьба

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У еўрапейскім палітычным спісе ганьбы папаўненне. На гэты раз яскрава вызначыўся прэзідэнт Харватыі Зоран Міланавіч. Ён выразна выступіў апалагетам пуцінскай палітыкі, зрабіўшы гучную заяву адносна Украіны. Гэты Міланавіч заявіў, што ў разе ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Украінай, Харватыя адкліча сваіх жаўнераў з вайсковага кантынгента НАТО. І ўвогуле Украіне не месца ў НАТО нават у аддаленай перспектыве. Пры тым ён хітра спаслаўся на высокі ровень карупцыі ва Украіне, што ёсць у прынцыпе праўдай, але не мае дачынення да расейскай пагрозы не толькі Украіне, але і ўсёй Еўропе. І дадаў — павінна быць дасягнутае пагадненне, «якое ўлічвае інтарэсы бяспекі Расеі». Варта сказаць, што на пасаду прэзідэнта яго вылучала левая сацыял-дэмакратычная партыя, якая ўзнікла на базе колішняй камуністычнай партыі. Гэта многае тлумачыць. Пры нагодзе можна ўспомніць і ранейшага прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч, якая красавалася на расейскіх стадыёнах у 2018 годзе ў час чэмпіянату свету па футболе. Тады, напярэдадні, важнейшага чвэрцьфінальнага матча Расея-Харватыя, Пуцін шчодрай барскай рукой дараваў Харватыі вялікі крэдыт. Застаюся перакананым, што асноўны час той футбольнай сустрэчы быў дамоўным — на нічыю, і толькі ў дадатковы час каманды гулялі ў поўную сілу на перамогу. Але гэта так, дадатковае лірычнае адступленне. Да гонару харвацкіх палітыкаў цяперашні прэм’ер-міністр гэтай краіны Андрэй Пленкавіч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF