Ніва № 06 (3430), 06 лютага 2022 г.

Я, Мы — проціў вайны

Міра ЛУКША

Пад Генконсульствам Беларусі 29 студзеня 2022 г. вечарам у завейку сабралася дэманстрацыя беларусаў супраць вайны. Арганізатары паведамлялі: «Расія працягвае ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Беларусі! Гэтыя дзеянні ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі і могуць быць планам акупацыі Беларусі! Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што беларусы не хочуць вайны, тым больш — вайны з Украінай!» У 16 гадзін, пры хутка гусцеючым змроку, у танцы мокрых снежных камякоў, беларуская дыяспара распачала акцыю супраць прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Надвор’е з кожнай хвілінай горшала, але ўдзельнікі акцыі працягвалі стаяць пад сцягамі трох краін. Да будынка консульства ідуць пад бел-чырвона-белымі парасонамі беларусы, якія жадаюць выказаць сваё пярэчанне дзеянням Расіі. Гучаць песні з часу ўкраінскага Майдана і дэманстрацый у Беларусі, на беларускай, украінскай і рускай мовах. Патрабуюць неўмяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы незалежных краін.

Удзельнікі дзяліліся інфармацыяй з Беларусі.

Мечыслаў: — Сёння мне даслалі з Беларусі відэа са Шчучына. Там стаяць палаткі з расійскімі ваеннаслужачымі. Што яны тут робяць? Чаму іх так многа? Чаму прывезлі з сабою так многа паліва? Калі гэтыя вучэнні нядоўгатэрміновыя, павінны хутка скончыцца. Відаць працягнецца гэта даўжэйшы час. І што з гэтага будзе, не ведаю. Расійская тэхніка ўражвае колькасцю і аб’ёмамі паліва. Выглядае на тое, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF