Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Боцькі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На ніўскіх старонках, здаецца, многа пра Боцькі не пісалася. Нават Мікола Гайдук, пішучы свае краязнаўчыя нарысы, чамусьці абмінуў гэтую мясцовасць. А варта туды заглянуць, бо ж Боцькі — у самым цэнтры Падляшша, таго гістарычнага, яны пасярэдзіне паміж Бельскам і Сямятычамі...

Павел Баброўскі, у апісанні Гродзенскай губерні ад 1863 года: «У 17 вярстах ад горада Бельска, па паштовай дарозе ў горад Драгічын, на раўнінных берагах ракі Нурэц знаходзіцца мястэчка Боцькі, заснаванне якога адносяць да XVI стагоддзя. Заснавальнікам Боцькаў быў Іван Сапега, падляшскі ваявода і маршалак Вялікага Княства Літоўскага. Дзеля шпарчэйшага засялення Боцькаў кароль запар з наданнем Сапегу даў мясцовасці магдэбургскае права, з усімі належнымі яму карысцямі для новых пасяленцаў, і дазволіў уладальніку выбіраць войта з неабмежаванай уладай (з правам мяча) у межах горада, гэтак жа як зладзіць тры ярмаркі і штотыднёвыя кірмашы па пятніцах, будаваць корчмы для продажу піва, мёду, віна і інш. Даход з гандлю належаў уладальніку. На аснове гэтай прывілеі быў заснаваны горад Боцькі, якім амаль два стагоддзі валодалі Сапегі. У 1700 годзе па сямейных сувязях, у якасці пасагу, боцькаўская маёмасць перайшла Стэфану Мікалаю Браніцкаму, кароннаму стольніку, а пасля Іаакіму Карлу Патоцкаму, падчашаму Вялікага Княства Літоўскага, у родзе якога мястэчка Боцькі знаходзіцца па сённяшні час. Цяпер у мястэчку пад тры тысячы жыхароў, звыш 2/3 складаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF