Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Згадаем Іосіфа Лангбарда з Бельска-Падляшскага

Сяргей ЧЫГРЫН

6 студзеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння беларускага архітэктара і педагога Іосіфа Лангбарда (1882-1951), які быў родам з Бельска-Падляшскага Падляшскага ваяводства.

Будынкі ў Мінску Іосіфа Лангбарда сёння ўпрыгожваюць сталіцу Беларусі. Гэта — Дом урада, які ствараўся ў Мінску ў 1930-1934 гадах і за які Лангбард атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. А ў 1935 годзе архітэктар стварае падобны праект Дома Саветаў у Магілёве, толькі меншага памеру.

Затым архітэктар працуе над Домам Чырвонай Арміі, цяпер гэта называецца Дом афіцэраў, потым — над Тэатрам оперы і балета. Дом афіцэраў налічвае 8 паверхаў — чатыры падземных і чатыры надземных, 100 пакояў і залаў, якія аздоблены пано, барэльефамі, насценнымі роспісамі і г.д. Гэты праект і сам аўтар лічыў вельмі ўдачным.

Пасля Іосіф Лангбард узяўся за працу над Тэатрам оперы і балета. Затым архітэктар разам з Міхаілам Бакланавым спраектаваў будынак кінатэатра „Перамога” ў Мінску.

Праект комплексу будынка Нацыянальнай Акадэміі Навук у сталіцы Беларусі ствараў не Лангбард, але ён яго творча перапрацаваў, прыдумаў двухрадную каланаду. Тады Іосіф Рыгоравіч прапаноўваў перад Нацыянальнай Акадэміяй Навук паставіць помнік Францыску Скарыне, але да яго ідэі не прыслухаліся. Шкада.

Калі Янка Купала ўбачыў макеты трох прапанаваных архітэктарам будынкаў у Мінску — Дома ўрада, Тэатра оперы і балета і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF