Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Не песні спяваў ён, але праўду

Міхал МІНЦЭВІЧ

25 ліпеня 2021 года мінуў сорак адзін год з дня смерці Уладзіміра Высоцкага. Але не ў гадавіне тут справа, бо да асобы пакойнага Уладзіміра Высоцкага можна вяртацца ў любы час.

Быў ён незвычайным чалавекам — паэтам, спеваком, выдатным акцёрам. У сваіх песнях быў злодзеем, лётчыкам, простым хлопцам, спартоўцам, філосафам, жаўнерам... Выступіў у 24 кінафільмах, пакінуў за сабою 750 вершаў, з іх ліку прынамсі 450 можна палічыць песнямі. Запісаў пад два дзясяткі грампласцінак. Перавыданне яго запісаў 1975-77 гадоў з Парыжа, гэта своеасаблівая жамчужына. Пласцінкі «Высоцкі ў Парыжы» гучаць найлепш з усёй ягонай фанаграфічнай спадчыны. Пра Высоцкага пісаў я ў «Ніве» ад 2 жніўня 2010 года: «Быў сімвалам надзеі». Зараз нагода згадаць пра яго, калі ў тэлебачанні дрэнныя выказванні пра расіян.

Песні Высоцкага гучалі з аграмаднай сілай, прыносілі падмацоўку і падтрымку. І найважнейшае — былі шчырыя аж да болю. Хаця ў час вайны расійскі бард быў толькі некалькігадовым хлапчуком, атрымліваў ён лісты ад ветэранаў вайны, якім здавалася, што гэта той самы Валодзя, поруч з якім намагаліся яны прабіцца з нямецкага акружэння пад Оршай. Высоцкі не толькі спяваў; перш за ўсё быў ён акцёрам. З прычыны антыпатыі камуністычных улад суджаны яму былі другарадныя ролі, так у тэатры, як і ў кіно. Быў нялюбы ўладзе, але абажалі яго народныя масы.

Галоўным зместам песень — праўда

Роберт Ражджэственскі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF