Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Выбраў жонку (ч. 64)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Я іх ад часу да часу наведваў, калі ехаў праз Грабавец са сваёй сумкай з лістамі і газетамі на сваім мотаролеры ў вёску Тапаркі. І бабулька цётка Устынка, і Маня былі вельмі задаволеныя маімі візітамі, хаця першая ўжо нічога не бачыла. Але гэта было намнога пазней. Я цяпер вярнуся да маёй жаніцьбы. Я цяпер прачытаў допіс-успаміны пакойнага Валодзі Сідарука пз. «Засталіся адно ўспаміны» дзе ён піша: «Мне аднак не ў думцы было абзаводзіцца сям’ёю. Паводзіў я сябе паводле прымаўкі «Гуляй, братка, пакуль лятка!» А мне было тады адно дваццаць два гады. І тут між намі вялікая розніца і так я ніколі не думаў, як мой сябра і нават не ведаў гэтай прымаўкі, а калі б ведаў, дык яна ні на што б не пабудзіла. Я трымаўся свайго прынцыпу: прыгожая, верная і чыстая дзяўчына — гэта не толькі золата, а брыльянт, а нават вышэй, і такога каштоўнага металу і на зямлі няма. І толькі адна жонка можа быць гэтым скарбам. І па гадах разумны і граматны мой сваяк дзядзька Арцём Чыквін, бацька нашага пачэснага прафесара, навукоўца, паэта, празаіка Івана Чыквіна, пацвердзіў, і то нажыва гэту маю думку і тэзіс і, убачыўшы мяне смутнага па нейкай выпіўцы, сказаў: «А я ж думаў, што ты, Коля, разумны чалавек і старонішся, мінаеш спіртное. Ты запамятай, і то цвёрда: добрая, верная жонка гэта найвышэйшы скарб, і напэўна твая жонка такой і ёсць». Арцём у той тыдзень быў у Дубічах. Гэта быў свайго роду нейкі запавет і вялікая навука, і я гэтых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF