Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

XXIII «Гвязда і калядка» ў школе

Міра ЛУКША

Гэтае культурнае свята, пачатак сёлетніх беларускіх мерапрыемстваў, чакалася таксама шматлікімі беластачанамі, якія нядаўна віталі каляднікаў у сваіх хатах, а і самі хадзілі з песняй пра нованароджанага Збавіцеля. «Тры гадзіны чыстай радасці!» — аб’явіла вядучая Анна Бабік. Не гасне народны традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на Каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у «казу», «мядзведзя», «кабылу», «жорава». За спевы каляднікам давалі дарункі. У аснове калядавання таксама старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла («ад Каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе. Няхай будзе так, як і жадаюць каляднікі-госці!

У нядзелю 16 студзеня на XXIII Прэзентацыях калядных гуртоў «Гвязда і калядка» прагучалі традыцыйныя, часта забытыя калядкі. Агляд мае культываваць традыцыі калядавання ў калядны час па юліянскім календары. Выканаўцы — дзеці, моладзь і дарослыя з розных мясцовасцей Падляшскага ваяводства. Гэта адно са штогадовых мерапрыемстваў, якія ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы. Пачалося 15:00 у спартыўнай зале беластоцкай Пачатковай школы № 44 па вуліцы Румянковай.

На сцэне прагучалі як традыцыйныя песні, так і сучасныя — на беларускай мове, царкоўнаславянскай і на падляшскіх дыялектах. Гледачам вельмі прыемна, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF