Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

У зімы свае правілы

Аляксей МАРОЗ

У панядзелак 17 студзеня, напярэдадні Куцці Хрышчэння Гасподняга (якую называюць таксама вадзяной Куццёй) зіма прайшла праз Польшчу і прыйшла на Гайнаўшчыну і Бельшчыну ў вельмі рэдка сустраканым выглядзе — снежнай буры. У Гайнаўцы ў гэты дзень вельмі моцны вецер спачатку суправаджаўся кароткімі, але моцнымі ападкамі снегу з градам, які месцамі пераходзіў у дождж. Аднак хутка гэта мінула і на дарогах і тратуарах застаўся град. Вецер надалей быў вельмі моцны, тэмпература паветра хутка панізілася і мокрая паверхня дарог абледзянела. Такія ўмовы на дарогах станавіліся вельмі небяспечнымі для вадзіцеляў і тыя вымушаны былі ехаць павольна. Аднак і гэта не забяспечвала перад дарожнымі аварыямі. Вельмі моцны вецер пераварочваў вялікія аўтафуры і тыя блакіравалі дарогі. На дарогах была галалёдзіца і здараліся дарожныя аварыі. Вадзіцелі трацілі магчымасць кіраваць аўтамабілямі і з’язджалі з дарогі ў роў або наязджалі на іншыя машыны і ламалі аўтамабілі. Абледзянелыя дарогі на пад’ездах і з’ездах з узгоркаў спрычыняліся, што паліцыянты спынялі аўтафуры, якія не маглі ўехаць на ўзгоркі. Пешаходы коўзаліся на тратуарах і дарогах. Падалі і бывала, што ламалі косці або набівалі суставы, што патрабавала візіту ў лекара, лячэння і доўгай рэабілітацыі. Моцны вецер дуў цэлы панядзелак, ламаў дрэвы, якія нішчылі будынкі. З-за знішчэння электрычных правадоў падаючымі дрэвамі і голлем шматлікія вёскі даўжэйшы час заставаліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF