Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Зямля пад босымі нагамі

Яўген ВАПА

Ну і ж праляцеў нам як не бач ражджэственскі час. Вадохрышча, як апошні акорд калядна-навагодняга трыдууму не пастрашыў нас маразамі пад мінус дваццаць, але за тое напалохаў усіх вятрамі, завейкай, дажджамі і галалёдзіцай. Для метэапатаў ночы пры такім надвор’і, спалучаным з выпадаючай акурат месячнай поўняй, былі немалым выклікам. Запатрабаванне на ўсялякія заспакаяльныя і снатворныя мікстуры і пілюлі ўзрасло ўгару ў карыстанні і продажы. Чутныя за вокнамі енкі, стогны і парывістыя подыхі ветру нарабілі нямала бяды самім людзям, іх маёмасці, прыродзе. Нават побач з нашай рэдакцыяй былі зламаны два старыя дрэвы, што давалі хоць крыху цяньку ў спякотныя, летнія дні ў горадзе цалкам залітым бетонам і асфальтам. І хоць маем надалей зімовы настрой, то сваімі думкамі паблукаю ў іншых кліматах.

Вобраз жыцця, або лепей будзе сказаць смажання, на такой беластоцкай патэльні цягам апошніх дзясяткаў гадоў здаваўся хіба самым галоўным выклікам і ўяўленнем пра адметнасць гарадской інфраструктуры для ўладароў горада Беластока і ахвяравання шчасця ў такім выглядзе яго жыхарам. Нічога, што дастаткова крыху большага дажджу, а наш горад глядзіцца быццам пасля тыдня зацяжнога ліўню. І фільмікі з беластоцкіх вуліц ці падвалаў пасля такіх натуральных, прыродных з’яў заўсёды трапляюць у віртуальную прастору Польшчы. А дзе ж яму, беднаму дажджу, уступіць і сплыць, калі ўсё бетонным і асфальтавым палатном прыкрытае ляжыць. Пэўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF