Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Інтрыгі вакол Канстытуцыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Як вядома, асноўны закон кожнай дзяржавы еўраатлантычнай цывілізацыі — гэта Канстытуцыя. Само слова і азначае «упарадкаванне», «уладкаванне», «устанаўленне». Першай канстытуцыяй у сучасным разуменні гэтага панятку як дакумента, што вызначае падзел улады і кампетэнцыю кожнай з іх, стала Канстытуцыя ЗША 1787 года. Непасрэдна ж у Еўропе падмуркі будучага канстытуцыялізму закладаліся яшчэ ў сярэднявеччы. Варта прыгадаць хоць бы ангельскую Хартыю вольнасцяў ці пазнейшыя тры рэдакцыі нашых статутаў Вялікага Княства Літоўскага.

Канстытуцыя вызначае асновы палітычнай, прававой і эканамічнай сістэм той ці іншай дзяржавы. Але тое, што напісана на паперы, яшчэ не абавязкова ўвасабляецца і адлюстроўваецца ў рэальным жыцці. Так сталінская канстытуцыя «перамогшага сацыялізму», якая была прынята ў 1936 годзе, гарантавала шырокім працоўным масам усе грамадзянскія правы і вольнасці. А насамрэч у Савецкім Саюзе панавала па сутнасці рабства, аснову таталітарнага рэжыму складалі расстрэлы і канцэнтрацыйныя лагеры, дзе былі зняволены мільёны людзей розных народаў. А канстытуцыя была абсалютнай фікцыяй, дэкларацыяй, зусім не падмацаванай нічым у рэальнасці.

Першую Канстытуцыю ў суверэннай гісторыі Беларусь займела ў сакавіку 1994 года. На жаль, век яе быў зусім кароткім. Праіснавала яна, як і гістарычная канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года, зусім нядоўга. Ужо ў лістападзе 1996 года ў Беларусі адбыўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF