Ніва № 05 (3429), 30 cтудзеня 2022 г.

Месца для вольных журналістаў з Беларусі

Міра ЛУКША

— «Габ» будзе не толькі офісам ці рэдакцыяй. Гэта месца для стварэння новых ідэй, вяртання ў суполку, з якой выпалі журналісты, якія з’ехалі, — адзначыў рэдактар гродзенскага партала «Hrodna.life» Руслан Кулевіч. — Гэта месца стане кропкай прыцягнення для журналістаў, якія, магчыма, яшчэ захочуць з’ехаць або будуць вымушаны з’ехаць у бліжэйшыя месяцы і дні. Цяпер яны будуць ведаць, куды можна пайсці, што ёсць месца, дзе іх прымуць, дзе яны змогуць працаваць.

Гэтыя 73 квадратныя метры — памяшканне для свабодных СМІ і незалежных журналістаў з Беларусі. Месца ў цэнтры Беластока Гарадская ўправа Беластока перадала журналістам, якія прыехалі сюды, вымушаныя пакінуць радзіму. У Беларусі яны не маглі сумленна займацца сваёй прафесіяй — тут, у Беластоку, могуць вярнуцца ў журналісцкую супольнасць.

Гэта жэст мясцовай улады Беластока ў адрас свабодных СМІ і незалежных журналістаў з Беларусі: адно з муніцыпальных памяшканняў, каля знакавага рэстарана «Гродна» з аднаго боку і каля ўпраўлення ваяводскай паліцыі з другога. Дамовіліся, што плата за арэнду будзе максімальна нізкай. Фармальна плошча была перададзена фонду «Linking Media», які арганізаваў тут рэдакцыю для незалежных беларускіх журналістаў, якія «будуць распаўсюджваць свае слова і падтрымліваць сувязь з Беларуссю». На памяшканне па адрасе вул. Сянкевіча, 44, Гарадская ўправа Беластока прымяніла надзвычайныя зніжкі. Арандатар таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF