Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Нашы мясцовыя гісторыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

25 лістапада 2021 года ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры адбылася сустрэча з Яўгенам Семенюком, ураджэнцам Рыгораўцаў, што ў Арлянскай гміне, архітэктарам па прафесіі, ды любіцелем мясцовай гісторыі і яе даследчыкам цераз прызму генеалагічных пошукаў. Даследаванне генеалогіі прыводзіць да вельмі цікавых вынікаў наконт нашай мясцовай мінуўшчыны. Вось вытрымкі са змястоўнага агляду ў мінулыя дзесяці- і стагоддзі...

Калі сумеем адказаць на пытанне, кім былі нашы продкі, калі яны нарадзіліся, калі памерлі, гэта нармальна, але былі б складанасці, калі б мы спыталі пра радню прадзедаў ці дзядоў. А гісторыя ранейшых пакаленняў немагчымая ўжо для расказу. Агульна нашы веды пра сям’ю закрываюцца на чацвёртым-пятым пакаленнях назад. Не маю ўпэўненасці, ці ўсведамляеце, што калі глянем сем пакаленняў нашых продкаў назад, то каб паявілася на свет наша адна асоба, то перад намі было цягам каля 175 гадоў 128 продкаў, не згадваючы пра іх радню.

Цяпер такое зацікаўленне гісторыяй нашых продкаў стала даволі модным. Я ў свой час гутарыў з адным навукоўцам Беластоцкага ўніверсітэта, які правёў паўгода на навуковай практыцы ў Казахстане, дзе размаўляў са студэнтамі. І сказаў ім, што ў нас зараз такая мода, што людзі цікавяцца генеалогіяй, ранейшымі сваімі пакаленнямі, што ўмеюць вызначыць сваё генеалагічнае дрэва на пяць пакаленняў назад. Гэта выклікала здзіўленне. Аказалася, што казах не можа лічыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF