Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (32). Скрадзеныя мары

Андрэй СЦЕПАНЮК

Я так люблю марыць. Зранку маіх дзён мары былі ўцёкам ад цяжару існавання. У пэўным сэнсе з іх паўсталі таксама першыя вершы. Але гэта былі мары ўзнёслыя, закранутыя нотай настальгіі і філасофіі. А дык заўсёды былі яшчэ мары звязаныя са штодзённасцю, з сэнсам чалавечай дарогі, і былі мары, якія вызначалі мой погляд на жыццё, на жыццё маё і майго пакалення. Хтосьці скажа, што гэта не мары а светапогляд і выяўленне нейкага становішча, а я адкажу, што гэта не так, што гэта мае мары. І хтосьці мне іх украў...

* * *

Я заўсёды марыў, каб жыць у свеце, дзе чалавек будзе мець сваю годнасць, нават у хвіліны вялікага выпрабавання застанецца самай развітой істотай на зямлі, захавае ў сабе тое, навошта апынуўся ў гэтым цудоўна натхняльным месцы. Што будзе без непатрэбных падказаў ведаць, што зрабіць, калі побач разальецца зло. Я аб гэтым марыў і ў гэта верыў. Але прыйшоў злодзей і ўсё гэта мне ўкраў. Злодзей сказаў, што не мае ніякага значэння жыццё іншых людзей, да іх можна страляць, караць іх сконам з голаду або марозу. Важнае, каб рацыя была на нашым баку. Не мае ніякага значэння, колькі паплыве слёз і колькі новых магіл разарве зямлю. Самае важнае, што мы пакажам сваю сілу і сваю перамогу. Нават над тым, хто малы і знясілены...

Хай чалавек прыйдзе —

родам з нашае цёплай слязы, нашай даўняй зямлі,

ад душы маладой, жару сэрцаў, якія ў чаканні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF