Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Маленькая беларуская амбасада

Міры ЛУКШЫ

У беластоцкай «Краме беларускай сімволікі» не знікае попыт на белчырвонабелыя сцягі. Перад кожнай акцыяй, якія ладзіць у Беластоку мясцовая беларуская дыяспара, прыходзяць па іх не толькі беларусы. У краме можна набыць рэчы з беларускай сімволікай, адзенне з беларускай вышыўкай і надрукоўкай, сувеніры, часопісы ды іншае. «Крама беларускай сімволікі» месціцца ў цэнтры Беластока па вуліцы Бялуўны, 4, 2A. Гэта не толькі гандлёвая кропка, але таксама і месца сустрэч беларусаў. Гэтую крамку наведваюць не толькі яны. Спадарыня Людміла Жданко адзначае, што часта сюды заходзяць і палякі, салідарныя з беларусамі. Але крама беларускай сімволікі ў першую чаргу ўзнікла дзякуючы салідарнасці беларусаў.

У 2019 годзе баранавічанка пераехала ў Польшчу ў пошуках лепшага жыцця, праз два гады забрала ў Беласток непаўналетняга сына, які пацярпеў у Беларусі падчас пратэстаў у 2020 годзе. У Беластоку Людміла на пачатку лістапада 2021 года адкрыла стацыянарную краму беларускай сімволікі — адзіную такую ў Польшчы. Кажа, што зрабіла гэта дзеля падтрымкі беларускага народа.

— Тут, за мяжою, беларусам не хапае нацыянальных патрыятычных рэчаў, таму я рашыла адчыніць гэтую краму. Ёсць патрэба паказаць, што ты беларус, выйсці на акцыі ды выказаць салідарнасць з тымі, хто застаўся дома. Я не стаўлю перад сабою мэты зарабіць нейкія вялікія грошы. Наша крама разлічана найперш не на тое, каб ствараць вялікі аб’ём продажу, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF