Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Гурток вясковых гаспадынь мабілізуе да актыўнасці

Аляксей МАРОЗ

Гурток вясковых гаспадынь у Тапарках дзейнічае з 2018 года, мабілізуе вяскоўцаў да актыўнасці і стварае магчымасці супольна праводзіць вольны ад працы час. Вёска Тапаркі вылучаецца на фоне іншых сёл тым, што ў час цёплага надвор’я, падобна як было ў мінулым, многія жыхары ў кампаніях адпачываюць на лавачках. Гэта дапамагло арганізаваць гурток вясковых гаспадынь, якога сустрэчы ладзяцца ў вясковай святліцы. Тапаркоўскі гурток адметны тым, што большасць яго членаў складаюць мужчыны. Яго старшыня Вяслава Бакун, заадно солтыс Тапаркоў, удакладніла, што дапамога мужчын неабходная падчас арганізавання найбольш магутнага мерапрыемства — жніўнага абраду «Перапяліца». Ён шырока вядомы і прымаюць у ім удзел жыхары Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі і многіх меншых мясцовасцей. Ладзіцца «Перапяліца» ў галоўным Гуртком вясковых гаспадынь у Тапарках. Трэба аднак адзначыць, што першапачаткова галоўным арганізатарам мерапрыемства быў Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях, які надалей дапамагае ладзіць перапялічную імпрэзу.

— У нас цяпер да Гуртка вясковых гаспадынь належыць 21 асоба. Гэта нямала, як на нашу адносна невялікую вёску. Хаця гаворым гурток вясковых гаспадынь, у ім больш чым палову членаў складаюць мужчыны. Яны займаюцца цяжэйшымі працамі ў час «Перапяліцы». Мы любім пасядзець, паразмаўляць і дзеля гэтага наладзілі сустрэчу ў святочны дзень, на Мікалая, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF