Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Карыбскі сюрпрыз на Каляды

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ну, блін! — С. аж адкрыў рот ад здзіўлення. — А што гэта такое?

— Кактус, — кажу, не менш здзіўленая, — кактус зацвіў.

— Зусім як не кветка, а павукападобнае стварэнне...

— Мне больш напамінае містэрную электрычную інсталяцыю з дыёдамі-кветачкамі. Быццам тэхналагічная, мадэрная кветка. Або светлавы дэкор. Да таго без калючак.

— То можа паставім у куце замест ёлкі, — ужо падштурхоўвае мяне С.

— Навошта ставіць, як ужо стаіць і свеціцца.

— А ёсць ужо для яго назоў?

— Яшчэ няма, але ўжо выклёўваецца...

Назовы ў прынцыпе ёсць. Па-латыні завецца Rhipsalis, па-польску — «патычак», а па-руску — «прутовик». Я называю свае кветкі па-падляшску, бо ж гэта мой клопат і боль галавы. Іх ужо няма і гэта невыпадковы прабел, толькі сумная паслядоўнасць. Яна паказвае, што падляшы ў моўным сэнсе ўжо на могілках.

Так, тут у свеце раслін смерць даўно апярэдзіла фізічнае існаванне.

* * *

Што значыць імя для канкрэтнай расліны? Ад гэтага залежыць хоць бы наша назіранне за прыродай, і нават свядомасць, што трэба за ёю назіраць. Пры бліжэйшым знаёмстве прыкмецім, што свет раслін і людзей сплецены не толькі ў фізічным сэнсе. Расліны прысутныя ў мове не адно як канкрэтны прадмет назірання. Яны ўплецены ў яе паэтыку, моўныя асаблівасці, літаратурныя жанры. Расліны ўкараніліся ўжо ў найстарэйшых формах паэзіі, то-бок, у архаічных замовах. Адтуль ведаем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF