Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Скрасці беларускія мары

Яўген ВАПА

У апошнюю нядзелю сваю дарогу на ранішнюю літургію ў Мікалаеўскі сабор, што па вуліцы Ліпавай у Беластоку, прайшоў я не сваім традыцыйным маршрутам, але вырашыў навесці невялікую карэкціроўку трасы. Проста пайшоў са свайго дому той дарогай, якой праводзіў не раз і не два сваю дачку ў Дзіцячы садок нумар 14 па Алеі Юзафа Пілсудскага, 20/4, а потым у першых класах абіваў таксама часта і свае ногі аб парогі Пачатковай школы нумар 4 імя Сібіракоў, што па вуліцы Чанстахоўскай, 6А. Яны ж побач сябе ў цэнтры горада, у такой адлегласці, што хапіла толькі ўмоўна пераплюнуць дарогу, каб плаўна перайсці на чарговы этап адукацыі і спаўнення наступных гадоў жыцця нашых дашкольнікаў, а затым вучняў. Дзяцей у беларускі садок, а потым у школу, дзе вядзецца навучанне беларускай мове, давозіць ці прыводзіць зараз чарговае пакаленне бацькоў, якія, жывучы ў родным свеце, нясуць запаветную адказнасць за беларускае для сваіх нашчадкаў. Часта бывала і такое, што бацькі, пазбаўленыя беларускай адукацыі, хацелі засцерагчы дзяцей перад непаўнацэннай адукацыяй, якой самі не мелі з за прычыны яе адсутнасці ў Беластоку ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. І ядналіся мы, раскінутыя па ўсіх кварталах Беластока і нават за яго межамі, у беларускую сям’ю. Адлегласці, кіламетры, злабадзённыя клопаты штодзёншчыны не былі ў змозе падрэзаць крылаў маладым сакаліным сем’ям, што хацелі падняцца і над курганамі, і над магіламі дзеля нашай беларускай будучыні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF