Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Петыцыя супраць уключэння дзіцячага садка № 14 у Беластоку ў адзіны Комплекс школысадка № 7 у Беластоку

Бацькі дзяцей, якія наведваюць дзіцячы садок № 4 у Беластоку. Выпускнікі і прыхільнікі ўстановы

Мы — бацькі дзяцей, якія наведваюць дзіцячы садок № 14 у Беластоку, а таксама выпускнікі і прыхільнікі ўстановы, выступаем супраць планаў аб’яднання нашага дзіцячага садка ў адзіны комплекс з пачатковай школай № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. Памятаючы пра дабрабыт нашых дзяцей, мы не можам прыняць рашэнне, якое пагражае іх пачуццю бяспекі і негатыўна адаб’ецца на працы ўстановы, якая інтэгруе беларускую меншасць у Беластоку. Найперш, нас кранае тое, што мы, бацькі дзяцей, якія вучацца ў дзіцячым садку № 14 у Беластоку, не былі праінфармаваныя кіроўным органам горада Беластока аб планах рэарганізацыі нашай установы. Ідэя грамадзянскай супольнасці прадугледжвае ўдзел грамадзян у фармаванні грамадскага жыцця. Мы занепакоеныя адсутнасцю афіцыйнай інфармацыі з боку ўлад і пазбаўленнем магчымасці выказаць сваё меркаванне па такім важным для нас пытанні. Мясцовы дзіцячы садок № 14 у Беластоку з польскай і беларускай мовамі навучання з’яўляецца адзіным у сваім родзе ў краіне, у сваім статуце ён мае палажэнні аб функцыянаванні груп для дзяцей беларускай нацыянальнай меншасці. Яго ўнікальнасць — вынік намаганняў многіх бацькоў і шматгадовай працы педагагічнага і адміністрацыйнага калектыву дзіцячага садка. Таму нас здзіўляе, што горад Беласток не даў інфармацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF