Ніва № 04 (3428), 23 cтудзеня 2022 г.

Беларуская мова стане мовай нямых?

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Пагрозы, якім немагчыма даць адпор, мацней паўплываюць на моўную прастору Падляшша. Штораз часцей гаворыцца аб апалячванні мясцовых беларусаў, якім не спрыяюць улады, як дзяржаўныя, так і мясцовыя. Пры тым усім сітуацыя ў Беларусі яшчэ мацней паказвае, што падляшскія беларусы могуць разлічваць выключна на сябе і сваю салідарнасць. Некаторыя лічаць, што гэта з’яўляецца таксама праблемай, магчыма найбольшай.

У абароне беларускага садка

Паводле праекта ўлад горада Беластока садок № 14 і школа № 4 будуць аб’яднаны ў адзіны комплекс. Гэта выклікала занепакоенасць у беларускім асяроддзі — паўстала петыцыя з просьбай не аб’ядноўваць асветныя ўстановы, і боязь, што гэта можа нашкодзіць беларускамоўнай адукацыі дзяцей. Варта адзначыць, што садок № 14, гэта адзіны беларускі садок у Польшчы. Ужо стала вядома, што праект пастановы пра аб’яднанне ўстаноў зняты з парадку дня бліжэйшай сесіі Рады горада Беластока, аб чым паведаміла на сайце petycjeonline.com ініцыятарка акцыі Юліта Сцепанюк:

«Нарада адносна знятага з сесіі Рады горада Беластока праекта пастановы аб стварэнні Комплексу школа-садок № 7 прайшла 15 студзеня. У пасяджэнні прынялі ўдзел: намеснік дырэктара Пачатковай школы № 4, старшыні Бацькоўскага савета абедзвюх устаноў, члены Аб’яднання АБ-БА, журналіст, намеснік прэзідэнта горада Беластока Адам Мусюк, радныя Рады горада Беластока: Іаанна Місюк, Ксенія Юхімовіч, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF