Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Балтыйская чыгунка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Беластоцкая чыгуначная станцыя знаходзіцца ў стадыі перабудовы. Нядаўна быў перабудаваны мясцовы вакзал. А ўсё гэта адбываецца ў рамках еўрасаюзнага чыгуначнага праекта Балтыйскай чыгункі. Абнаўляюцца і іншыя станцыі...

Вікіпедыя: «Rail Baltica (бел.: Балтыйская чыгунка) — праект чыгункі з еўрапейскай стандартнай каляінай, якая павінна злучыць Прыбалтыку, Усходнюю і Заходнюю Еўропу. Згодна з праектам, адзіная еўрапейская каляіна павінна злучыць Хельсінкі, Талін, Рыгу, Каўнас, Варшаву і Берлін, а ў далейшым плануецца працяг маршруту да Венецыі, палепшыўшы, такім чынам, транспартнае забеспячэнне паміж Цэнтральнай і Усходняй Еўропай. Галоўнай мэтай Rail Baltica з’яўляецца аднаўленне непасрэднай сувязі краін Балтыі з еўрапейскай чыгуначнай сеткай і развіццё рэгіянальнай інтэграцыі. Інтэграцыя чыгункі краін Балтыі ў транспартную сістэму Еўрасаюза дазволіць павялічыць хуткасць руху цягнікоў, рост пасажырапатоку і грузапатокаў і прыбыткаў. Усе тры краіны Балтыі і Польшча абвясцілі праект адным са сваіх прыярытэтаў у галіне развіцця транспартнай інфраструктуры. Рашэнне Еўрапарламента і Савета Еўропы вызначыла праект Rail Baltica часткай пан’еўрапейскага калідора, які ўключае таксама аўтадарожную частку (Via Baltica) і адгалінаванне на Калінінград (Via Hanseatica)». Ці за Берлінам ідэйная Балтыйская лінія пойдзе ў Венецыю — пакуль што зарана меркаваць, бо іншамоўныя праекты паказваюць яе працяг у напрамку краін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF