Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Рыцар беларускай культуры. Сышоў з жыцця Адам Мальдзіс

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

«Добра, што ў нашай навуцы, літаратуры, культуры працуе Адам Мальдзіс, сапраўдны рыцар навукі і пісьменства, які, накрэсліўшы на сваім шчыце годны дэвіз, пераможна б’ецца на розных турнірах свету ў славу адзінай Дамы сэрца — Беларускай Культуры. І гэтая Дама, вядома ж, адказвае яму ўзаемнасцю».

Так калісьці пісаў пра Адама Мальдзіса ў прадмове да ягонай кнігі «І ажываюць спадчыны старонкі» Генадзь Кісялёў.

Кніга тая і цяпер ляжыць каля майго рабочага месца. А «рыцар навукі і пісьменства», Адам Восіпавіч Мальдзіс, 3 студзеня 2022 года сышоў з жыцця... Туды, дзе сустрэнецца з іншымі рыцарамі беларускай культуры, сваімі сябрамі Генадзем Кісялёвым і Уладзімірам Караткевічам...

Адам Восіпавіч апошнія гады цяжка хварэў, не выходзіў на людзі... І так нязвыкла было, што вось, не сустрэнеш яго ні на канферэнцыі, ні на прэзентацыі, не запросіш да ўдзелу ў дыскусіі, не пазвоніш, каб пракансультавацца пра якую беларускую гістарычную асобу, даведацца каларытны факт пра быт XVІІІ стагоддзя... Бо хто быў большым аўтарытэтам у падобным, чым Адам Мальдзіс, які дапамагаў з гістарычным каларытам таму ж Уладзіміру Караткевічу? У каго яшчэ можна было спытаць, ці існуе працяг эпапеі «Каласы пад сярпом тваім», і пачуць у адказ сапраўдную дэтэктыўную гісторыю? Хочаш вер, хочаш — не, але ж сведка падзей гаворыць...

...Яго хада з гадамі рабілася ўсё больш павольнай, крокі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF