Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Дзве філатэлістычныя выставы ў Беларусі

Лявон КАРПОВІЧ

У Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе адбыліся дзве філатэлістычныя выставы. 18 чэрвеня ў 15:00 у выставачнай зале па вул. Савецкай 54 у Брэсце адбылося адкрыццё міжнароднай філатэлістычнай выставы «Брэст — 2021», прысвечанай 80-годдзю гераічнай абароны Брэсцкай цвердзі. Выстава працягвалася да 24 чэрвеня. На суд журы было прапанавана 90 калекцый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Украіны і Чэхіі.

Xі Нацыянальная філатэлістычная выстава «Белфіла 2021» адкрылася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 6 жніўня і працавала да 22 жніўня. У экспазіцыі прадстаўлена каля ста калекцый з Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Латвіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі.

У рамках Нацыянальнай выставы аргкамітэт і журы ацанілі 95 экспанатаў.

Уся дакументацыя: заяўкі, каталогі, дадаткі з пералікам узнагарод былі надрукаваны на расейскай мове. Назва толькі адной выставы надрукавана на беларускай мове. Гэта выстава картмаксімумаў філатэліста з мястэчка Луна Лявона Карповіча «Біблія ў мастацтве», якая была ўзнагароджана медалём у рангу Пазалочанай на першай і ў рангу Вялікай срэбрнай — на другой.

Змест выставы «Біблія ў мастацтве» гэта 160 картмаксімумаў-паштовак з маркай на малюнкавым боку і адпаведным гашэннем, на якіх адлюстраваны выявы твораў знакамітых мастакоў, прысвечаных тэмам ад Стварэння свету і чалавека да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF