Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

У пошуках кахання (ч. 63)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Вось быў канфуз на вяселлі. Вынеслі з пад ложка мужа паэткі, а куды яго панеслі, не ведаю. Не ведаю таксама, дзе яго Гандзя чысціла і вымывала ад дзярма, але хіба не на марозе? Бо як бы ні ёсць, а яе муж, Дзверы хаты адчынілі насцеж, вокны былі падвойныя і без завесаў, таму немагчыма было іх адчыніць. І смурод доўга не паддаваўся чалавечай волі. І не намятаю, як доўга мы, госці, хаваліся ў суседскіх хацінах ад марозу. Але ўсяму ёсць пачатак, як і канец. «Запах» у свой час улятучыўся ў прасторах, хаця не цалкавіта, і ўсе госці зноў заселі за сталы і гаспадар кажа: «Пейце водкі пабольшэ і яна можа быць найлепшай дэзынфекцыяй і лякарствам ад рознага свінства». І вяселле зноў пайшло сваім належным і традыцыйным ходам. І за сталом, а як жа, сядзеў і «герой» гэтых пачэсных падзей — муж слыннай паэткі Гандзі, і піў, і еў, хоць бы што. І адзін сваяк з Беластока Янак і ён паляк назваў яго серуном, але яму зноў хоць бы што. І гэты маналог-прыказку можна ў цэласці сказаць: «Нёс і не данёс, і тыц усім гасцям пад нос». Цікава, ці слынная паэтка Гандзя ўняла гэту цікавую гісторыю сваім цікавым вершам? А варта было гэта зрабіць, а яшчэ лепш, каб на сваёй роднай мове і тады наша гісторыя, як і спадчына, мела б шанц ніколі не прапасці. Сённяшняе маладое пакаленне хіба не дачакаецца такога вяселля, бо сёння іншыя пахучыя духі і адэкалоны свет здабываць. Бо прагрэс ідзе поўным ходам.

Цяпер вернемся да восені 1965 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF