Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Зубр — сімвал беларусаў (да 500-годдзя „Песні пра зубра”)

Тамара ЛАЎРАНЧУК

2022 год — юбілейны для нашай літаратуры. 500 год таму была напісана паэма „Песня пра зубра”. Гэты твор — выдатны помнік эпохі беларускага Адраджэння. Напісаны на лацінскай мове, ён доўгі час знаходзіўся ў фондах рэдкіх кніг, пакуль ім не зацікавіўся вучоны-лацініст Якуб Парэцкі. Разам з Язэпам Семяжонам ён пераклаў паэму на рускую мову. Праз год мастак-перакладчык Семяжон, „убачыўшы паэму ў беларускай нацыянальнай вопратцы”, пераклаў яе па-свойму. Польская версія твора належыць Яну Каспровічу. Ён не толькі прызнаў „Песню” самародным творам, але, параўнаўшы яе з паэмай „Пан Тадэвуш”, прыйшоў да высновы, што ўплыў Гусоўскага на творчасць Адама Міцкевіча відавочны.

Уваскрэшаная ў 1968 годзе перакладамі на „жывыя” мовы „Песня пра зубра” атрымала магчымасць паказаць усяму свету сваю вартасць. Такім чынам беларускае Адраджэнне знайшло пацвярджэнне наяўнасці ў ім этнічнай культуры і мастацкага густу.

На гэты час ужо былі вядомы імёны Скарыны, Буднага і Цяпінскага, якія праявілі сябе ў публіцыстыцы. З часам жа найбольш паказальным жанрам стала паэзія. Больш даступная і зразумелая, яна прыцягвала ўвагу не толькі вучоных мужоў.

„Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго” (такой была першапачатковая назва паэмы) убачыла свет у 1523 годзе ў Кракаве, пры падтрымцы вяльможных асоб.

Перавыдаваўся твор толькі ў ХІХ стагоддзі вельмі маленькімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF