Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Падляшcкі мясцовы прадукт. З мастацтвам на кухні

(лук)

— Маханне пэндзлем я змяніла на памешванне лыжкай, а палатно на талеркі, — смяецца гаспадыня «Духоўных лугоў» у Супраслі Ганна Вайтэцка-Гдуля. Гэты рэстаран знаходзіцца ў комплексе Супрасльскага манастыра ў свецкай частцы, побач з уваходам у Супрасльскую акадэмію. Былую сталовую, якая абслугоўвае гасцей Дома пілігрыма, які таксама існуе тут, ператварылі ў месца, поўнае фарбаў, кветак і смакаў.

— З прапановай, каб весці гэтае месца, звярнуўся да мяне а. Яраслаў Юзвік, канцлер Супрасльскай акадэміі, — тлумачыць Ганна. — Для мяне гэта быў гонар і вялікі выклік. З прыгожага месца, якім была «Займа», я ўвайшла ў яшчэ прыгажэйшае. З месца ў цэнтры горада — да месца, дзе перасякаюцца дарогі тых, хто наведвае манастыр, музей ікон, музей кнігадрукавання. Гэта сапраўды незвычайнае месца з найпрыгажэйшым відам на раку.

З пэндзлем і верцехай

Ганна Вайтэцка ведала, што стане мастачкай. Яе цягнула ў Мастацкі ліцэй у Супраслі, але бацькі вырашылі, што лепшай будзе сярэдняя школа ў Беластоку. Потым, скончыўшы вучобу, Ганна апынулася на жывапісе ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Познані.

— Так і павінна было быць, — пераканана кажа сёння. — Гэта была вельмі прыемная вучоба, якая дазволіла мне шмат гадоў працаваць па прафесіі мастака, сцэнографа і ажыццявіць яшчэ адну мару, звязаную з Супраслю.

Таму што Ганна ў падлеткавым узросце ўпершыню ўбачыла спектакль у Вершалінскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF