Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

ТБШ — людзі і дзеянні

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Таварыства беларускай школы было арганізацыяй, якая гуртавала вакол сабе беларускую інтэлігенцыю, але перш за ўсё ўпэўніла беларускае грамадства ў значэнні і рангу мовы дзядоў. Па сёння месцы, дзе раней існавалі школы, ці гурткі ТБШ, застаюцца тымі, у якіх бурліць беларуская культура, або прынамсі месцамі, дзе захавалася беларуская мова. Можам ужо не памятаць аб спектаклях, дакладах ці сустрэчах, або найбольш яркіх дзеячах гурткоў, але ўсё-такі ў людзей захавалася не менш важнае — пачуццё свабоды ў карыстанні беларускай мовай.

Гэта была самая ўплывовая легальная, дэмакратычная, культурна-асветніцкая арганізацыя ў Заходняй Беларусі, створаная ў 1921 годзе. Барацьба Таварыства за нацыянальную школу, за развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў выклікалі рост яго аўтарытэту ў народзе, з чым не маглі змірыцца ўлады. Афіцыйную забарону ТБШ 85 гадоў назад выдала польская адміністрацыя, роўна ў сотую гадавіну існавання ТБШ тое самае зрабіла радзімая дзяржава.

Усё пачалося з БНР

Найбольшая масавая грамадская арганізацыя міжваеннага перыяду не мае апрацаванай гісторыі. Яе вывучэнню не спрыяў ідэалагічны дыктат, які не дазваляў навукоўцам усебакова даследаваць пачаткі гэтай уплывовай арганізацыі. Калі навукоўцы не маюць сумненняў, што ТБШ узнікла ў 1921 годзе, тады праблемай з’яўляецца канкрэтная дата заснавання арганізацыі. Таварыства беларускай мовы невыпадкова ўзнікла на Віленшчыне — там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF