Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Моц каляднага часу

Яўген ВАПА

Праваслаўная Каляда і Ражджаство Хрыстовае вокамгненна загасцявалі ў нашых дамах на некалькі дзён і пакінулі надалей нас у святочным настроі. Наш калядны вечар ужо ад некалькіх гадоў звязаны з тым, што ў Польшчы выпадае акурат каталіцкі дзень Трох каралёў, які ў каляндарным кругазвароце прызначаны проста дзяржаўным святам. Таму для вернікаў праваслаўя гэта з аднаго боку вялікая палёгка ў перадсвяточнай беганіне, з другога аднак складанасці ў лагістыцы апошніх пакупак і раптоўным болі галавы і росту ціску з за нястачы ў гэты момант і хвіліну вось тых прадуктаў, якія проста неабходныя нам тут і зараз пад рукою. А крамы закрытыя і не зробіш хуткай карэкціроўкі бягучых патрабаванняў. Аднак, як мне здаецца, такая сітуацыя вымусіла проста крыху іншую лагістыку для нарыхтоўкі каляднай вячэры і сямейных застолляў у наступных днях.

У гэтым годзе большасць з нас, дзякуючы супадаючым дням тыдня, магла без большых праблем радавацца Нараджэннем Гасподнім ад чацвярга па нядзелю. Чатыры дні — досыць часу, каб належным чынам аддаць павагу Божай і зямной традыцыям. Калі два тыдні назад пісаў я пра цудоўнае надвор’е ў час першых, каталіцкіх Каляд, то і зараз таксама не было прычын для наракання. Ну, можа апрача самой Куцці, якая зацягнулася дажджлівым, мерзнучым надвор’ем і парывістымі вятрамі. Але за ноч усё вярнулася належным чынам і стала на Божае месца — з невялікім марозам, сонцам, снегам і ўсмешкамі людзей. Чаго ж больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF