Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Старыя праблемы ў новым годзе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Схлынула традыцыйная навагодняя эйфарыя і людзі зноў адчулі, што новы год прыйшоў, а старыя праблемы засталіся. Нікуды не падзелася праклятая эпідэмія каранавіруса, якая і так паламала звыклае жыццё ўсяму чалавецтву. Праўдападобна, што разбірацца з гэтай знішчальнай праблемай давядзецца яшчэ доўга. Асабліва ўлічваючы тое, што праўду пра паходжанне і распаўсюд гэтага віруса ніхто так і не сказаў, а такія бюракратычна-ашуканскія арганізацыі, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя, зробяць усё, каб ніхто ніколі не даведаўся пра прычыны і сутнасць гэтай пандэміі. Дастаткова крыху зазірнуць у біяграфію яе старшыні, каб пераканацца і зразумець, што гэта за структура і як яна бароніць сусветнае здароўе. Так што гіганцкі планетарны эксперымент на людзях і іх здольнасці выжыць будзе працягвацца яшчэ доўга.

У Беларусі год пачаўся з падвышэння ўсялякіх выплат, падаткаў, пошлін і збораў. Цяперашняя дзяржава выдатна ўмее толькі адно — абдзіраць сваіх грамадзян як ліпку. Гэта яны робяць надзвычай прафесійна і цынічна. Выраслі падаткі за здаванне ў арэнду кватэр і іншай нерухомасці, уведзены новыя падаткі на самы кватэры, істотна вырасла базавая велічыня, да якой прывязаныя ўсе штрафы і пошліны, выраслі падаткі для рамеснікаў, падвышаны цэны на паслугі ўсіх тэлефонных аператараў, падаражэла ў сярэднім на 11% электрычнасць, выраслі тарыфы для кватэр з газавымі плітамі. І шмат яшчэ што. Хутка беларусаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF