Ніва № 03 (3427), 16 cтудзеня 2022 г.

Падляшша ў аб’ектыве — 2021

Аляксей МАРОЗ

Выставу здымкаў ХVІІ Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве — 2021» можна наведваць да канца 2022 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, які з’яўляецца арганізатарам фотаконкурсу. У гэтым годзе падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў фатаграфічнага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» адбылося анлайн, з удзелам арганізатараў і членаў конкурснай камісіі. Былі запрэзентаваны ўзнагароджаныя і вылучаныя фатаграфіі, а лепшыя здымкі паказваюцца ўжо на экспазіцыі ў Гайнаўскім белмузеі. Усе ўзнагароджаныя фатаграфіі былі выкананы ў Гайнаўскім павеце і ажно дзве, з трох узнагароджаных асоб, гэта жыхары Гайнаўкі. Яны на сваіх фатаграфіях паказалі зубра з катом, сфатаграфаваныя ў Тэрэмісках і заснежаны краявід каля Катоўкі. На першую ўзнагароду былі кваліфікаваны фатаграфіі суровай Белавежскай пушчы.

— Да сёлетняга конкурсу прыступілі 163 удзельнікі, якія даслалі 477 фатаграфій. Гэта былі фатографы амаль з усіх ваяводстваў. Найбольш асоб даслала здымкі з Падляшскага і Мазавецкага ваяводстваў, а з ліку ўсіх удзельнікаў найбольш было іх з Варшавы. Найстарэйшаму канкурсанту было 88 гадоў, а наймалодшаму — сем. Конкурсныя працы ацэньвала камісія, у якой працавалі Бажэна Валенцік, Тамаш Класоўскі, Яраслаў Хыра і Міхал Косць. Конкурсную экспазіцыю, на якой змешчаны 40 лепшых фатаграфій, можна будзе глядзець у белмузеі да канца гэтага года. Дзякуем за ўдзел (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF