Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Крэйда

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У ранейшых тут тэкстах было крыху аб багатым гістарычным мінулым Мельніка, у тым ліку і згадка пра паходжанне назвы мясцовасці. А выводзіцца яна, бадай, не ад млыноў-мельніц з прыводам цячэння магутнага тут Буга, але ад багатых навакольных радовішчаў крэйды — мелу. То ж месца тое, дзе мноства мелу хіба і справядліва назваць Мельнікам...

У Мельніку, зараз за Прачысценскім касцёлам знаходзіцца ландшафтная платформа з відам на крэйдавы кар’ер. Побач тае платформы змястоўны інфармацыйны стэнд пра гісторыю здабычы тут гэтай сыравіны:

«Пачаткі здабычы крэйды ў Мельніку трэба спалучаць з паўставаннем першых мураваных будоўляў, якія сталі ўзводзіць у горадзе і наваколлі ў ХІХ стагоддзі. Ва ўспамінах найстарэйшых жыхароў трымаецца меркаванне, што выпальванае з мельніцкай крэйды вапна пастаўлялі на будову Брэсцкай крэпасці. Паказваюцца месцы паблізу цяперашняй капальні, дзе знаходзіліся даўнія вапнавальныя печы. Верагодна тады сталі інтэнсіўна здабываць у Мельніку крэйду. Такія весткі трэба лічыць верагоднымі, хаця не пацверджаныя сумленнымі гістарычнымі даследаваннямі. Доступ да крэйды ў наваколлі Мельніка быў даволі просты. Крэйдавыя пагоркі прыкрываў адносна неглыбокі слой пяску і жвіру. Хаця пачаткі здабычы крэйды ў Мельніку трэба адносіць да ХІХ стагоддзя, то яе хуткае развіццё наступіць толькі ў міжваенны перыяд. Апрача выгадных геалагічных умоў, галоўным стымулам для развіцця здабычы было запатрабаванне на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF