Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Неўтаймоўны рамантык

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Не аднойчы здзіўлялі мяне постаці і паводзіны беларусаў, якім не сядзелася на сваёй зямлі, якіх не задавальняла спакойнае жыццё ў сваіх маёнтках. Прыйшла да высновы, што гэта — рамантыкі, якія прагнулі дзеяння — незалежна ад месцазнаходжання. Смелыя, упартыя, яны назаўжды ўвайшлі ў гісторыю і занялі ў ёй пачэснае месца.

Адзін з іх — Валерый Урублеўскі (1836-1908). Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок на Гарадзеншчыне (Шчучынскі раён).

Бацька памёр рана. Маці з дзецьмі перабралася ў Вільню, дзе мела дом. Выхаваннем Валерыя заняўся бацькаў брат Яўстах, выпускнік Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў. Менавіта ён закінуў у душу пляменніка зерне вальналюбства.

Жывучы нейкі час у Вільні, Валерый з братам вучыліся ў Дваранскім інстытуце (гімназіі), пасля — у Пецярбургскім лясным інстытуце (планавалі працягваць справу бацькі — ляснічага). У тыя часы навучальная ўстанова, дзе вучыліся браты Урублеўскія, рыхтавала афіцэраў лясной службы.

Актыўны ўдзел Валерыя ў так званых „зямляцкіх” арганізацыях адкрыў яму шлях да знаёмства з Зыгмунтам Серакоўскім і Яраславам Дамброўскім, што ўзначальвалі адну з такіх суполак. Тут ён знаёміцца і з братамі Каліноўскімі.

Стаўшы падпаручнікам (1859 г.), Валерый быў прызначаны на пасаду інспектара ў вучылішчы лесаводства ў Саколцы (Падляшша). Узнікшая тут неўзабаве суполка з часам стала цэнтрам канспіратыўнай арганізацыі ўсёй акругі.

Між тым у 1861 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF