Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (31). Голас меншых братоў

Андрэй СЦЕПАНЮК

Усё праходзіць як імгненне. Жыццё. Асабліва ў доўгі святочны перыяд, калі ўсім нам здаецца, што застольны аптымізм разліецца на ўвесь год, кепскае ўжо было, а добрае стаіць за дзвярыма і хоча ўварвацца ў нашу хату; канчатковая рэфлексія можа быць толькі адна: усё праходзіць як імгненне. Жыццё. Але ж не аб тым сёння. Дык у святую ноч свае слова бярэ нават хатняя жывёла. Ці задумаліся вы калі-небудзь над тым, аб чым яны гавораць? Аб чым разважаюць нашы меншыя браты? Ці адводзяць нейкае месца суіснаванню з намі, людзьмі? А можа так як тыя ж людзі, галоўным чынам, засяроджваюцца на сваіх асабістых праблемах? А можа проста гавораць, што нам іх не зразумець.

Я зноў запіў ад адзіноты,

Ад халадэчы на двары.

Прыходзіць хтось.

Пытаю: „Хто ты?”

А ён не хоча гаварыць.

А ён маўчыць, і бессэнсоўна

Чакаць ягонага адказу.

Бо гэта конь, ён не шматслоўны

І ўсё наглейшы з кожным разам.

Алесь Камоцкі, Конь

* * *

Да таго, каб падслухаць і зразумець размову звяроў, пакуль-што чалавек яшчэ не дайшоў і на шчасце здаецца доўга не дойдзе, але ўсё ж такі асабліва ў літаратуры, выкарыстанне жывёлы бывае даволі паўсюдным. Пачынаючы ад братоў-буслоў, якія характэрныя сваёй сціпласцю і ненахабнасцю і невядома чаму, пэўна без іхняй згоды, звязаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF