Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Гора п’янства (ч. 62)

Мікалай ПАНФІЛЮК

А ў Савецкім Саюзе загінула дзясяткі мільёнаў цалкам нявінных людзей, і яны не належалі да нейкіх «праклятых салдат». Бо былі і такія ў іх, але пра гэта не буду нічога гаварыць, бо я не палітык і не суддзя.

У нашай краме працавалі дзве маладыя дзяўчыны з вёскі Хітра, адна звалася Надзяй, а другая Ірэнай. І я з імі пасябраваў і любіў пабываць у іх краме і шчыра пагутарыць на розныя беларускія тэмы. Я надалей працаваў на дарозе дарожнікам і наглядаў за парадкам работ, якія там вяліся. І пры канцы летка 1965 года на нашай пошце спатрэбіўся новы паштальён-пісьманосец, бо той, што развозіў пошту, пераходзіць на штат як начальнік пошты ў нас. Ён завочна вучыўся ў тэхнікуме сувязі ў Варшаве і кожныя два тыдні па суботах, а тады яны былі рабочыя, ездзіў туды здаваць экзамены, працягваць вучобу і прывозіць новыя матэрыялы для навукі. І я напісаў заяву ў паштовае аддзяленне ў Гайнаўку, каб мяне прынялі на пасаду паштальёна на месца Васіля Андрасюка, які родам з Істока, што пераходзіць на пасаду начальніка нашай пошты. Але тады такія справы пераходзілі праз гміну, партыю і старшыню гэтай жа гміны, і ён даваў рэкамендацыю кандыдату на пасаду. І Мікалай Чыквін даў яе без ніякіх заўваг і засцярог. І я паехаў з дакументамі на пошту ў Гайнаўку аформіць справу і атрымаць працу на пошце ў Дубічах. І гэта была толькі фармальнасць. Дырэктар паштовай акругі Мікалай Суліма агледзеў мяне з ног да галавы, і калі ўгледзеў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF