Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Раство Хрыстовае ў мінулым і цяпер

Аляксей МАРОЗ

Самым важным для хрысціян з’яўляецца Хрыстовае Уваскрэсенне, але на нашых землях заўсёды вельмі многа ўвагі адводзілася Божаму Нараджэнню. Здаўна святкаванні Раства Хрыстовага суправаджаліся вельмі багатымі традыцыямі. Нашы продкі ўспрымалі гэтыя святы з вялікай радасцю і пашанай, а чарговыя вечары ажно да Хрышчэння Гасподняга называліся святымі. Аднак штораз менш традыцый застаецца ў сённяшнім нашым жыцці, а часта замяшчаюцца яны новымі прапановамі і новай модай на святочны адпачынак. Практычна ад пачатку Філіпавага посту ў гарадах паяўляюцца рознакаляровыя ілюмінацыі. Традыцыяй стала, што яшчэ ў час каляндарнай восені магазіны і ўстановы ўпрыгожваюцца ёлкамі і рознакаляровымі дэкарацыямі. Модным стала купляць падарункі ўсім сямейнікам, хроснікам і сваякам, якіх плануем наведаць у час свят і пасля іх, а ў масмедыях і на вуліцах гарадоў маняць нас разнародныя рэкламныя прапановы. Стаянкі побач маркетаў у перадсвяточны перыяд запаўняюцца машынамі як ніколі, а пакупнікі часта мусяць доўга кружыцца паміж аўтамабілямі, покі дапхаюць пад свой аўтамабіль вазкі, запоўненыя прадуктамі харчавання, цацкамі і іншымі падарункамі. У такіх выпадках усе ініцыятывы, якія вучаць маладых і старэйшых вяртацца да нашых традыцый, трэба ўспрымаць з задавальненнем. Аднак пры гэтым добра ведаць, якія традыцыі былі ў нас ад стагоддзяў, якія паявіліся масава толькі ў другой палове мінулага стагоддзя, а якія прапановы нічога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF