Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Божая благадаць каляднага часу

Яўген ВАПА

Тыдзень назад у гэтым месцы пісаў я пра цуды каляднай ночы майго дзяцінства, бачаныя вачыма дзіцяці ў найбольш любімай мною царкве — у прыхадскім Вэрстоку. Любімай па сённяшні дзень і аж да канца майго зямнога жыцця. Не спадзяваўся аднак я, ані мае браты і сямейнікі, што завітаем туды яшчэ на апошнім тыдні адыходзячага 2021 года, каб развітацца на заўсёды з нашымі мамай і татам. Пакліканыя Усявышнім, адышлі ў Ягонае Царства Нябеснае. Пражылі бацькі з сабою 63 гады, заўсёды будучы разам і з верай Гасподняй у добрых і цяжкіх хвілінах жыццёвых выпрабаванняў. Мама, маючы 88 гадоў адышла ў аўторак перад поўднем, тата, з якім у жніўні 2021 года адсвяткавалі юбілей яго 90-годдзя, пайшоў за ёю ў сераду перад шостай раніцы, проста паміраючы на маіх руках. «Дзякуй Божай ласцы, — мама любіла заўсёды паўтараць, — што нічога на гэтым свеце не дзеецца без Божай благадаці». Дадзена ім было спачыць побач сябе ў адзін дзень на вэрстоцкіх могілках, побач нашага дзеда Мікалая і бабы Олькі. Так ім хацелася трымацца свайго сямейнага статку. І загадзя, многа гадоў раней вылілі падмурак пад сваю будучую дамавіну, каб толькі ляжаць разам з сабою і з бацькамі. А цяпер супольна ўслухоўвацца ў вечным сне ў спевы птушак і шэпт навін ад пушчанскіх дрэў, навеяных сюды вятрамі, што любяць закруціцца над ляснымі палянамі.

Паховіны зараз для кожнай сям’і, апрача асабістых перажыванняў, нясуць з сабою пытанне адказнасці за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF