Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

З надзеяй у 2022 год

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На пераломе гадоў людзі звычайна любяць падводзіць вынікі і спрабаваць зазірнуць у бліжэйшую будучыню. Хоць па вялікім рахунку пераход з 31 снежня ў 1 студзеня нічым асаблівым не адрозніваецца ад перакрочвання, скажам, з 31 сакавіка ў 1 красавіка. Проста людзі, асабліва з дваццатага стагоддзя прывыклі надаваць гэтай зімовай апоўначы ледзь не магічны сэнс. А ўжо 1 студзеня надыходзіць разуменне, што нікуды нашы праблемы і болі не падзеліся і ўсё адбываецца, як і раней. Хоць патаемныя жаданні ўжо загаданыя і старыя-новыя надзеі цепляцца ў людскіх душах. За апошнія чвэрць стагоддзя яшчэ ніколі хіба грамадскія жаданні беларусаў, з якімі цесна звязаныя і асабістыя мары, так моцна не спалучаліся і не ядналіся. Два мінулыя гады сталі часам жорсткага выпрабавання на фізічную і духовую моц нашага народа. Пакуль на Бацькаўшчыне ўсё беспрасветна, а чорныя хмары праліваюцца цяжкім дажджом рэпрэсій. Але людзі працягваюць дэманстраваць неверагодную вытрымку і салідарнасць.

Ні то Гегель, ні то Маркс, ні то абодва ў свой час казалі, што гісторыя паўтараецца двойчы — першы раз як трагедыя, другі раз — у выглядзе фарса. Толькі, што датычыць Беларусі, то яна паўтараецца мноства разоў і ўсё ў выглядзе трагедыі. Ну а тое, што адбываецца зараз на беларускай зямлі, можна лічыць самым змрочным за паслясталінскі час. Пераслед і рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень і новы год пакуль не прадвяшчае палёгкі. Праўда, фарсу таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF