Ніва № 02 (3426), 9 cтудзеня 2022 г.

Калядаванне і гагатуха

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Ад чацвёртага класа пачатковай школы я магла хадзіць калядаваць на іншыя вёскі. Пакуль яшчэ да гэтага дайшло, трэба было прысвяціць вечары на аздабленне гвязды і прыгаданне калядак. Тут паказвалася я, бо ў як адзінай быў у мяне багагласнік, кніжачка з калядкамі. Спачатку калядку вучыла мяне мая мама, а пасля я вучыла сябровак. У сваім рэпертуары мелі мы шмат калядак. Меліся ў нас калядкі таксама дзеля спецыяльных нагод. Калі ў дадзеным доме хтосьці ў гэтым годзе ажаніўся, памёр, нарадзілася дзіцятка — трэба было адспяваць калядку, адпаведную для сітуацыі.

Калядаваць выходзілі мы ў 8 гадзін раніцы. Часам у нашай групе паяўляліся сябры. Брылі мы не раз праз агромністыя гурбы, западаліся аж па пояс у снег, выцягвалі з гурбаў адзін аднаго. Часта пераадольвалі мы роў па хрусткім лёдзе. Так брыдучы наведвалі мы некалькі вёсак. Прымалі нас па-рознаму. Час ад часу здаралася, што дом быў зачынены, або не быў прывязаны сабака. Каля 20 гадзіны з’яўляліся мы ў сваёй вёсцы. У той час, калі мы наведвалі чарговыя вёскі, іншыя групы каляднікаў заходзілі ў нашу вёску. Жыхары заўсёды больш багата дарылі сваіх каляднікаў. Калі наша калядная група была шматлікая, дзяліліся мы на дзве, такім чынам накалядоўвалі больш.

Калі я была ў сярэдняй школе, мы ўжо не хадзілі з калядкамі па іншых вёсках. У нас была прыгожая гвязда, і спявалі мы пад гармонік. Для такой групы каляднікаў людзі былі шчодрыя. Дадам, што мая мама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF