Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Мельнік

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Мельнік заходжу з боку Радзівілаўкі. Быў там некалькі гадоў таму і не спадзяваўся пабачыць нічога новага. Аднак за скрыжаваннем вуліц Каралеўскай і Брэсцкай паказаўся новы помнік з крыжам. Устаноўлены ён быў з нагоды стагадовага юбілею здабыцця незалежнасці Польшчы, у 2018 годзе. Насупраць яго ўстаноўлены ў 1991 годзе на бетонным пастаменце праваслаўны крыж са згадкай з Іпацьеўскага летапісу пра Спаса Ізбаўніка...

Зараз Мельнік з’яўляецца даволі ціхім мястэчкам, дзе размах набывае турыстычная гасціннасць. Бо ў мястэчка багатае мінулае; у гэтым ракурсе Мельнік у ліку «найбагацейшых» мясцовасцей Падляшша...

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага з 1885 года: «Мельнік, мястэчка над Бугам у Бельскім павеце. У 1878 г. 1147 жыхароў: 463 праваслаўныя, 224 католікі, 460 жыдоў, 206 дамоў. Насельніцтва займаецца земляробствам, рыбалоўствам і гандлем. Парафіяльная царква (1899 душ) і сінагога. Даўней быў тут каталіцкі парафіяльны касцёл Бельскага дэканата, зараз скасаваны. Пра пачатак горада нічога пэўнага невядома. (...) У 1501 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр з’ехаў сюды са сваёй радай дзеля ўстанаўлення шчыльнейшага злучэння Літвы з Польшчай, пры чым даў гораду магдэбургскае права, устанавіў торг і тры кірмашы ў год ды іншыя вольнасці. У снежні 1506 г. склікаў сюды з’езд Жыгімонт, вялікі князь літоўскі, на які прыбылі польскія паслы, ахвяроўваючы яму карону Пястаў, якую ён прыняў і неадкладна падаўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF