Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Узнагароды маршалка для людзей культуры

(лук)

Сёлетнія ўзнагароды кіраўніка ваяводскага самаўрада за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і аховы культуры былі прызнаны акцёру, віяланчэлістцы, журналісту, пісьменніку, святару, харэографу, народнаму калектыву і ўніверсітэту залатога веку. Маршалак Артур Касіцкі ўручыў іх 21 снежня ў Падляшскім музеі.

Яны працуюць у розных сферах культуры, але іх аб’ядноўвае адно: усе яны цудоўна яе прапагандуюць, распаўсюджваюць і развіваюць. З сямнаццаці сёлетніх заявак былі выбраны людзі і аб’яднанні, дзейнасць якіх як у галіне мастацтва, так і ў ахове культурнай спадчыны Падляшскага ваяводства з’яўляецца выключнай. Кожны з пераможцаў атрымае фінансавую ўзнагароду ў памеры 9000 злотых.

— З кожным годам у нас усё больш заявак на гэтую ўзнагароду. Кожны раз перад намі сапраўды складаная задача выбраць творцаў, якія з’яўляюцца лепшымі з лепшых. Мы заўсёды перавышаем запланаваны аб’ём і павялічваем колькасць пераможцаў, — сказаў маршалак. — Я вельмі рады, што ў нас на Падляшшы столькі выдатных людзей культуры. Маю гонар, што магу ацаніць вашы захапленні, дзейнасць і цудоўную працу ад імя ваяводскіх улад.

Штогадовая ўзнагарода маршалка дасталася ў тым ліку акцёру Рафалу Гансоўскаму. Яго ўзнагародзілі «за папярэднія акцёрскія тварэнні, зробленыя на сцэне Вершалінскага тэатра ў Супраслі, большасць з якіх — выдатныя ролі, якія паўплывалі на росквіт акцёрскага майстэрства ў польскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF