Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Зімовыя вечары ў вёсцы

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Як у сённяшні час людзі праводзяць зімовыя доўгія вечары, ведаем. Але як праводзілі час паўстагоддзя таму — ведае не кожны. Спосаб, як праходзілі зімовыя вечары калісьці і сёння вельмі адрозніваецца. Вялікі ўплыў на змену стылю жыцця мелі здабыткі тэхнікі. Тое, што калісьці было ў марах або творам літаратурнай выдумкі — маем сёння. Хаця б — мабільны тэлефон. Яшчэ 20-25 гадоў таму, калі я як першая купіла такі тэлефон і прынесла яго на працу, усе збегліся, каб ім пазахапляцца. Лішняй карысці я з яго не мела, бо каб спалучыцца, трэба было быць у абсягу перадатчыкаў, якіх было вельмі мала і толькі ў большых гарадах, такіх як Беласток ці Сямятычы. Рэшта была белай плямай. Цяпер сотавым тэлефонам умее карыстацца нават трохгадовы малеча. Але я не аб гэтым.

Мае бацькі, хаця зімой было быццам бы менш заняткаў у гаспадарцы, былі вельмі запрацаваныя. Асабліва жанчыны. Іх чакалі калаўроткі і кросны. Адзінай аддышкай была «шэрая гадзіна», якой я як дзіця не пераносіла. А што ж такое «шэрая гадзіна» (гэта пара дня паміж днём і вечарам). У той час мая матуля падрэмвала, бо, як тлумачыла, яшчэ зарана запаліць лямпу, з за ашчаднасці, але за цёмна, каб брацца за якую-небудзь працу. Тата ў той час знаходзіў занятак у двары. А я, малая дзяўчынка, мусіла сядзець дома ціха і пацёмку. Таму мне тая шэрая гадзіна так запала ў памяць. Пасля запалялі святло. Мама хапала калаўротак і прала, аж фурчэла, бо трэба было лён і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF