Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Камунізм — рай на паперы (ч. 61)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І сёння сітуацыя ў нашых судах нічуць не змянілася, так і ў паліцыі, і ў пракуратуры (мо і не ўсе) жывуць духам колішніх Лімераў, як і Вышынскіх. І тыя мае двух сяброў атрымалі тады свой судовы прыгавор і сядзелі ў турме, але не памятаю, на колькі іх засудзілі. Але сядзелі. Не дарам кажуць: ад сумы і турмы не адракайся. І помню, тады леткам у 1960 годзе; я намнога больш быў пабіты і пакрыўджаны, ад гэтага Сцёпы з Грабаўца, але не хвалюся і праўду кажу. Я памірыўся з хлапцамі і не падаваў у гэты пачварны суд, і гэта мо быў мой найлепшы людскі і хрысціянскі пачын. А як ужо гаварыў, у судзе здолеюць з мухі зрабіць слана, альбо наадварот.

А ў вёсцы жыццё ішло сваім рытмам і парадкам, сяляне працавалі на сваіх палетках і лугах. Сваіх трактароў ніхто не меў і конік быў галоўнай цяглавой сілай нашай гаспадаркі. Але існаваў і дзейнічаў сельгасгурток (kółko rolnicze), які ў сваёй базе меў і трактары, і розныя сельскагаспадарчыя машыны, якімі мы карысталіся. Але было «прынята», што без паўлітроўкі цяжка аформіць нейкую справу, каб скарыстацца нейкай паслугай. На жаль, такая была праўда, але ж самі людзі былі вінаваты гэтай некарыснай справе, якім з’яўляецца масавае п’янства сярод трактарыстаў, бо ж яны іх гэтаму самі навучылі, ніхто іншы. І я хіба ўжо гаварыў, што ў нашым сельгасгуртку былі і прыстойныя людзі, не п’яніцы, і таму не ўсё было страчана. Былі там на пляцы пабудаваны розныя будынкі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF