Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Оньдэ і гэндэ. На Палессі і на Падляшшы

Міхал АНДРАСЮК

У жыццёвай дарозе шмат чаго губляецца. Імёны. Рэчы. Планы. Ідэі. Губляюцца і словы. Найперш знікаюць тыя старэнькія, што аджылі свой век. Сыходзяць следам за сваімі носьбітамі канчаткова, а некалі толькі прытойваюцца, адступаюць у далёкі фон і працягваюць жыць на гарышчах памяці, побач з усялякай непатрэбшчынай. І час ад часу, калі пачынаеш наводзіць парадкі ва ўласнай памяці, вытыркаюцца з за аблупленага сундука, выкараскваюцца з пад кучы старога адзення.

Падносіш такое слова бліжэй да вачэй, разглядаеш, правяраеш пах і смак, і здзіўляешся: яно жывое. А калі прыкласці да вуха, чуеш, як дышыць далёкае мінулае.

З Аляксеем Дзікавіцкім я знаёмы гадоў пад дваццаць, а вось з’яўленне ягонай першай кнігі стала для мяне сапраўднай нечаканасцю. Ніколі ж раней ён ні словам не абмовіўся пра схільнасці да літаратурнай творчасці. Нечаканасць другая — мова. Пра што мы толькі не размаўлялі за ўсе тыя гады, але ж заўжды на літаратурнай. Я, канешне, ведаў пра родны яму Пінск, пра моўныя паралелі Піншчыны і паўднёвай Беласточчыны, а вось факт, што захаваў Аляксей накоплены ў дзяцінстве моўны патэнцыял, неабходны для паходу ў мастацкую літаратуру, нат не здагадваўся.

Пачну са слова „оньдэ”. Вынесенае ў загаловак кнігі, старэнькае, цёплае, насычанае водарам бацькоўскай хаты слова. Оньдэ мы, кажа цётка Ліда. Усё жыццё пражыла ў роднай мне Войнаўцы, а цяпер пераклікаецца з другога, пакуль недасяжнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF