Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Непрафесійнае мастацтва Гайнаўскай зямлі

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХХVІІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, які ладзіць Гайнаўскі дом культуры і адкрыццё конкурснай экспазіцыі адбылося 10 снежня 2021 года. На мерапрыемства, якое адбывалася ў рамках святкавання 70-годдзя прысваення Гайнаўцы гарадскіх правоў і праходзіла ў вялікім калідоры ГДК, прыбылі мастакі-аматары, іх сямейнікі і госці.

Член конкурснай камісіі, мастачка Марта Світальская-Свіць звярнула ўвагу на высокі мастацкі ўзровень пераможных прац і разнароднасць тэм і формаў дасланых на агляд работ, з якіх ажно 55 паказваюцца на экспазіцыі. Працы сёлетняга агляду ацэньвалі яшчэ жывапісец і графік Іаанна Кярсноўская і графік Яраслаў Жукоўскі. Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак звярнуў увагу на пачаткоўцаў, якія ўпершыню прынялі ўдзел у аглядзе. Стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка заўважыў удзел у аглядзе не толькі гайнавян, але і жыхароў Гайнаўшчыны. Пасля афіцыйнага адкрыцця выставы перад публікай выступілі спявачка Дар’я Значко са Студыі песні ГДК і гайнаўскія мажарэткі. Мерапрыемства вяла мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга Кучкін, якая аб’явіла вынікі агляду ў паасобных катэгорыях. Вылучаным творцам медалі і статуэткі агляду ўручылі бургамістр Ежы Сірак і дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская. Сёлета статуэткі запраектаваў гайнаўскі скульптар Юры Івацік. Астатнія творцы атрымалі дыпломы. Дырэктар ГДК (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF