Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Людзі з над Бобры (ч.ІІ)

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Планы адносна таго як адкрыць гміну Новы Двор, разглядаліся не толькі на гмінным ці ваяводскім узроўні, але таксама на міжнародным. Яшчэ дзесяць гадоў таму былі намаганні, каб адкрыць веладарожку, якая мела б спалучыць прыгранічны рэгіён з Гародняй, ці памежны пераход у Хварасцянах або Ліпшчанах, дык зараз яны зусім спыніліся. Цяпер Новы Двор не толькі адарваны ад Гродзеншчыны, але і ад рэшты Польшчы. Незвычайнае становішча, выкліканае міграцыйным крызісам, пандэмія не дазваляюць нават на падзеі планаваныя Навадворскім асяродкам культуры.

— Мы ўсе, здаецца, неяк прывыклі да такой сітуацыі, — тлумачыць Антра Маркс. — Не трэба старацца, бо тое, што сёння плануем, зараз можа адмяніцца, а рэалізаваныя месяцамі праекты трэба будзе хутка і ціха завяршаць. Відаць адначасова, што людзі пападаюць у такую ляноту. Мяне таксама, на жаль, гэта датычыць. Зараз вельмі цяжкі час для культурных устаноў.

У мінулым тут цягнуліся чыгуначныя шляхі з Гродна на Аўгустаў, Сувалкі і Араны. Жалезную дарогу разабралі пасля 1945 года. Лінія была пабудавана ў 1896-1899 як г.зв. занёманская ветка. Расейцы называлі яе ваеннай кальцавой чыгункай. Лінія ператрывала дзве сусветныя вайны, але пасля таго, як новая дзяржаўная мяжа аддзяліла Гродна ад Аўгустова, рэйкі разабралі. У 2013 годзе былі планы, каб на чыгуначным насыпе пабудаваць веладарожку з Дубровы-Беластоцкай у Гародню, якая злучыла б Сакольскі павет з Гродзеншчынай. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF